Оркестр народных инструментов "Лявониха"

Оркестр народных инструментов «Лявониха», Детская музыкальная школа искусств №13 г. Минска Руководитель Николаева О.А, был создан в далеком 1985 году. ….. Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua. Quis ipsum suspendisse ultrices gravida. Risus commodo viverra maecenas accumsan lacus vel facilisis.

Специализация 1 по: Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua. Quis ipsum suspendisse ultrices gravida. Risus commodo viverra maecenas accumsan lacus vel facilisis.

Специализация 2 по: Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua. Quis ipsum suspendisse ultrices gravida. Risus commodo viverra maecenas accumsan lacus vel facilisis.

Специализация 3 по: Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua. Quis ipsum suspendisse ultrices gravida. Risus commodo viverra maecenas accumsan lacus vel facilisis.

Руководитель Николаева Олеся Александровна.

аркестр народных інструментаў “Лявоніха”

Оркестр народных инструментов Лявониха ДМШИ 13 Минск

ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў №13 г.Мінска”

Аркестр народных інструментаў «Лявоніха» быў створаны ў 2015 годзе. За неверагодна кароткі тэрмін калектыў здолеў ярка сябе праявіць, стаўшы ўладальнікам Гран-пры II адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў “Беларускія таленты”, а таксама запомніўся слухачам як адзін з самых цікавых удзельнікаў канцэрту, прысвечанага 30-годдзю ДМШМ №13 г.Мінска. Візітнай карткай калектыву стала «Уверцюра-фантазія «Лявоніха», напісаная Львом Карпенкам у аранжыроўцы для аркестра народных інструментаў Алесі Нікалаевай.

На цяперашні час рэпертуар калектыву складаецца з сачыненняў не толькі беларускіх кампазітараў, але і з замежная музыка, твораў  рускіх і савецкіх аўтараў, а таксама сучаснай музыкі.

Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца навучэнцы ДМШМ №13 ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў. Яны з велізарным задавальненне наведваюць не толькі ўрокі выканальніцтва на інструменце, але могуць з новага боку выявіць сябе падчас рэпетыцыйнай працы.

          Конкурсныя выступленні і паездкі заўсёды з’яўляліся неад’емнай часткай жыцця калектыву. Напрыклад, паездкі на конкурс-фестываль у Талін, якія сталі штогадовымі і вельмі доўгачаканымі для ўсіх удзельнікаў аркестра. Калектыў прымаў удзел у шматлікіх конкурсах і фестывалях: VI адкрыты Рэспубліканскі конкурс музычнага мастацтва Беларусі «Спадчына» (Лаўрэат  III ступені), Беларуска-кітайскі міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў «Адзін пояс – адзін шлях»(Лаўрэат II ступені), Усерасійскі конкурс дзіцячай музычнай творчасці імя .Д.Д.Шастаковіча, III Міжнародны фестываль-конкурс нацыянальных культур «На стыке кантынентаў»у  г.Екацерынбургу (Лаўрэат I ступені), XI Рэспубліканскі творчы радыёконкурс “Маладыя таленты Беларусі”,  II Міжнародны дзіцячы музычны конкурс народных выканаўцаў “МіР” (“Музыка і развіццё”) (Лаўрэат  II ступені), I Мінскі гарадскі адкрыты конкурс дзіцячых аркестраў “Аркестрына » (Гран-Пры).

 У калектыва шмат ідэй і планаў, цікавыя творчыя праекты запланаваны  на бліжэйшы час: удзел у новых Міжнародных конкурсах і фестывалях, правядзенне канцэртаў не толькі на базе школы, але на гарадскіх канцэртных пляцоўках.     

Творчыя дасягненні аркестра народных інструментаў “Лявоніха”:

 

  • 2015г.- II адкрыты конкурс маладых выканаўцаў «Беларускiя таленты» — Гран-Пры
  • 2016г — I Міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў «Музыкі святло» — г.Мінск, Гран-Пры
  • 2016г. — V Міжнародны творчы конкурс-фестываль «Нарвская вясна» , г.Талін, Эстонія, Гран-Пры
  • 2016г Фестываль народнага мастацтва «Сузор’е», Дыплом I ступені
  • 2017 — VI Міжнародны творчы конкурс-фестываль «Нарвская вясна» , г.Талін, Эстонія, Лаўрэат II ступені
  • 2018 – Міжнародны конкурс «Нарва запальвае зоркі», Талин – Лаўрэат I ступені
  • 2018 — I фестываль дзіцячых аркестраў «Аркестрына»
  • 2020 — II Міжнародны Гранд-конкурс «Талент года», Лаўрэат I ступені
  • 2020 — XV Міжнародны інтэрнэт-конкурс «Digi-Talenty», Польшча, Лаўрэат I ступені
  • 2021 — VI адкрыты Рэспубліканскі конкурс музычнага мастацтва Беларусі «Спадчына», Лаўрэат III ступені
  • 2021 — III Міжнародны фестываль-конкурс нацыянальных мастацтваў «На стыке кантынентаў», Екацерынбург, Лаўрэат I ступені
  • 2021 — IV Беларуска-кітайскі міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў «Адзін пояс – адзін шлях», Лаўрэат II ступені
  • 2022 — XXX Усерасійскі (з міжанародным удзелам) конкурс дзіцячай музычнай творчасці імя Дз.Дз.Шастаковіча, Санкт-Пецярбург, Лаўрэат I ступені
  • 2022 — XI Рэспубліканскі творчы радыёконкурс “Маладыя таленты Беларусі”, Дыплом
  • 2022 —  II Міжнародны дзіцячы музычны конкурс народных выканаўцаў “МіР” (“Музыка і развіццё”), Лаўрэат  II ступені
  • 2022 — I Мінскі гарадскі адкрыты конкурс дзіцячых аркестраў «Аркестрына», Гран-Пры

Кіраўнік                                                                          А.А.Нікалаева